Народны ансамбль народнай песні “Кемяліна” філіяла “Кемелішкоўскі сельскі клуб” ДУ “Астравецкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці” створаны ў 1995 годзе. У склад калектыву ўваходзяць настаўнікі, служачыя, пенсіянеры. У сваёй творчасці народны ансамбль абапіраецца на багатыя песенныя беларускія традыцыі Прынёманскага краю. У рэпертуары народнага ансамбля беларускія народныя песні, вакальна-харэаграфічныя кампазіцыі, створаныя па беларускіх абрадах, а таксама рускія, украінскія народныя песні, творы беларускіх і рускіх кампазітараў.

         Калектыў шмат гастралюе і выступае на мерапрыемствах рознага ўзроўню. Яго добра ведаюць у горадзе, раёне, вобласці, рэспубліцы і за мяжой. Кожнае выступленне народнага ансамбля адрозніваецца навізной і разнастайнасцю рэпертуарнага матэрыялу, адточанасцю рухаў і прыгожым спевам яго ўдзельнікаў. Дзейнасць народнага ансамбля ўносіць вялікі ўклад у развіццё мастацкай аматарскай творчасці на тэрыторыі Астравецкага раёна, Гродзенскай вобласці з мэтай захавання традыцый народнай самабытнай культуры.

         Дасягненні і ўзнагароды народнага ансамбля народнай песні “Кемяліна” за апошнія гады:

2023 год – VI міжнародны конкурс выканальніцкіх відаў мастацтваў

 “СЯБРЫ - 2023” (г.Мінск), дыплом лаўрэата I ступені;

2023 год – рэспубліканскі фестываль харавога мастацтва “Пеўчае поле” (г.Мядзель), дыплом II ступені;

2023 год – абласны фестываль народнага мастацтва “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў” (Гродзенскі раён, шлюз Дамброўка, дыплом за ўдзел);

2024 год – адкрыты конкурс аматарскіх харавых калектываў і вакальных ансамбляў “Кавер. Хор. Шоу”(анлайн, 2024, г.Гомель, дыплом за ўдзел);

2024 год – I адкрыты дыстанцыйны фестываль – конкурс “Зажигаем звёзды” (анлайн, 2024, г.Астравец, дыплом лаўрэата I ступені);

2025 год – III Усерасійскі конкурс талентаў “Трыумфы Расіі” (анлайн, г.Масква, дыплом лаўрэата I ступені);

2025 год – адкрыты харавы фестываль – конкурс “Лідскі ХОР-ФЭСТ”(верасень 2025, г.Ліда, дыплом лаўрэата I ступені);

2025 год – абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі - 2025” (верасень 2025, г.Ваўкавыск, дыплом за ўдзел).

Государственное учреждение культуры «Островецкий районный Центр культуры и народного творчества»

Адрес: 231202, г. Островец, пр-т Энергетиков, 2

Тел.: +375(1591) 7-01-89

e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.


Оценить качество оказанных услуг

TPL_BACKTOTOP