Народны ансамбль народнай песні “Світанак” быў створаны ў 1987 годзе. Яго творчым стваральнікам і першым музычным кіраўніком стаў настаўнік дзіцячай музычнай школы – Лянцэвіч Аляксандр Сцяпанавіч. У 1993 годзе калектыў атрымаў ганаровае найменне “народны”. У 2023 годзе народны ансамбль народнай песні “Світанак” атрымаў пацвярджэнне наймення “народны”. З 2024 года кіраўніком ансамбля з’яўляецца Ткачук Ганна Сяргееўна.
Калектыў народнага ансамбля народнай песні “Світанак” складаецца з 11 чалавек. У калектыве займаюцца сумеснай творчасцю актыўныя, ініцыятыўныя людзі, якія аб’яднаны любоўю да народнай музыкі і спеваў.
Асноўнай мэтай дзейнасці калектыву з’яўляецца захаванне, развіццё і папулярызацыя народнай песні і традыцый.
На рэпетыцыях вялікая ўвага надзяляецца якасці выканання вакальных партый. Вядзецца індывідуальная праца з кожным удзельнікам. Не менш важная ўвага надаецца пастаноўцы харэаграфічных замалёвак. У рэпертуары калектыву адлюстравана багатая і шматлікая песенная і музычная спадчына беларускага народа.
Дасягненні і ўзнагароды:
2024 год - дыплом лаўрэата 1 ступені міжнароднага фестывалю мастацтваў Славенія-2024;
2024 год - дыплом лаўрэата 3 ступені міжнароднага фестывалю мастацтваў Славенія-2024;
2024 год - ГРАН-ПРЫ міжнароднага фестывалю-конкурсу творчасці "Снежная сімфонія" (г.Екацярынбург Расійская Федэрацыя) Дыплом лаўрэата III ступені Міжнароднага конкурсу;
2025 год - Лаўрэат 1 ступені VI Міжнароднага фестывалю-конкурсу “ Арт-парад у Віцебску”;
2025 год - Лаўрэат 1 ступені III Міжнароднага шматжанравага патрыятычнага конкурса “Таленты Айчыны-2025” (анлайн, г. Масква);
2025 год - Лаўрэат 1 ступені і намінант на Гран-пры XI Рэспубліканскага адкрытага конкурсу маладых выканаўцаў “Беларускія таленты-2025” (г. Мінск);
2025 год - Лаўрэат II ступені ў XIX Міжрэгіянальным конкурсе беларускай творчасці “Ад Палесся да Сібіры нясіце, буслы, вясну!” (анлайн, г.Навасібірск);
2025 год - Лаўрэат II ступені ў XI Міжнародным фестывалі мастацтваў “Новыя вяршыні-2025” (г. Мінск);
2025 год - Пераможца (1 месца) II Пецярбургскага Міжнарожнага конкурсу “Калейдаскоп нацыянальных культур” у рамках III Міжнароднага фестывалю культурна-гістарычнай спадчыны “ Дружба народаў – Адзінства Расіі” (г. Санкт-Пецярбург);
2025 год - Дыплом Гран-пры Міжнароднага конкурсу народнага вакалу “Яго вялікасць Фальклор!” (г. Масква);
