- Администратор
Удзельнікі народнага фальклорна-этнаграфічнага калектыва “Жыльвіціс” філіяла “Рымдзюнскі сельскі клуб – бібліятэка” ДУ “Астравецкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці” паважаюць і шануюць традыцыі і звычаі сваіх бацькоў і дзядоў, якія перадаюцца ў іх сем’ях з пакалення ў пакаленне. Мясцовыя абрады, святочныя традыцыі, фальклор, танцы, рэчы для музейнага пакоя “Куток старажытнага мясцовага побыту” старанна зберагаюцца і захоўваюцца. Народны фальклорна-этнаграфічны калектыў “Жыльвіціс” добра вядомы ў Астравецкім раёне і за яго межамі, як адзін з найстарэйшых фальклорных калектываў, захавальнік народных традыцый. Удзельнікі выконваюць старадаўнія песні на беларускай, літоўскай, рускай, польскай мовах. Калектыў адрозніваецца своеасаблівасцю і самабытнасцю, перадае багаты вопыт і традыцыі сучаснай моладзі. Захаваць тое, што засталося ад продкаў, перадаць нашчадкам, зрабіць усё магчымае, каб зноў гучалі над дзіцячымі калыскамі даўнія мелодыі бабуліных калыханак, а кожнае свята і традыцыя былі напоўнены простай чалавечай мудрасцю, россыпам прыказак, прымавак – галоўная мэта шматгадовай працы калектыва.
Дасягненні і ўзнагароды народнага фальклорна-этнаграфічнага
калектыва “Жыльвіціс”:
2023 год- абласны фестываль рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”, дыплом “За пераемнасць народных традыцый і інтэграцыю ў маладзёжнае асяроддзе”;
2023 год – абласная выстаўка этнапрадметаў “Нам засталася спадчына”, г.Гродна
2023 год – абласны адкрыты фестываль народнай творчасці “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў” (Гродзенскі раён), дыплом за ўдзел;
2024 год - конкурс дабрачынных праектаў АТ “Атамбудэкспарт”(Расійская Федэрацыя) - Пераможца ў намінацыі “Культура і спорт” (праект “Жыльвіціс – захавальнік народных традыцый. Абарона і захаванне культурнай спадчыны і народнай творчасці, перадача традыцый і звычаяў будучаму пакаленню”) і ў намінацыі “Патрыятычныя ініцыятывы” – “Старэйшае пакаленне”;
2024 год - XIV рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур (г. Гродна), дыплом за ўдзел;
2024 год - каравай-фэст “Бацькава булка”(г. Свіслач), дыплом за ўдзел;
2025 год - рэспубліканскі семінар “Развіццё культурна-пазнавальнага турызму Ашмянскага, Смаргонскага і Астравецкага раёнаў як важны рэсурс выхавання грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму ў дзяцей і моладзі”(г. Астравец), удзел;
2025 год - рэгіянальны тур абласнога фестываля рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы” (аг. Жодзішкі, Смаргонскі раён), удзел;
2025 год - абласны фестываль рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы” (г. Ліда), дыплом за ўдзел;
2025 год - абласны тур XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур (г. Ліда), дыплом за ўдзел.
- Администратор
Народны хор ветэранаў быў створаны ў 2001 годзе, ганаровае званне “народны” атрымаў у 2005 годзе. З пачатку існавання калектыву да 2006 года яго дзейнасцю кіраваў Генрык Адольфавіч Стаціна. З канца 2006 года па 2024 год мастацкім кіраўніком з’яўлялася Данута Адольфаўна Папеня. Акампаніятарам на працягу доўгага часу быў Аляксандр Аркадз’евіч Якіменка. З 2025 года народным хорам кіруе Ядзевіч Анастасія Рамуальдаўна, акампаніятар- Карпец Васіль Антонавіч.
На дадзены момант у калектыве налічваецца 20 удзельнікаў. Гэта людзі пенсіённага ўзросту, ветэраны працы. Анастасія Рамуальдаўна шмат увагі надае стварэнню ўмоў для развіцця творчай дзейнасці, павышэнню выканальніцкага майстэрства і сцэнічнай культуры калектыву. Шмат увагі надаецца індывідуальным і групавым заняткам. Творчы падыход да падбору рэпертуара, прафесійная работа з калектывам, асабістая патрабавальнасць і адказнасць дапамагаюць кіраўніку дабівацца ад удзельнікаў якаснага выканання харавых партый.
У рэпертуар калектыву ўваходзяць аўтарскія творы беларускіх і рускіх кампазітараў, самадзейных аўтараў, беларускія і польскія народныя песні, песні ваенных гадоў. Рэпертуарны спіс заўсёды абнаўляецца з улікам тэматычнага накірунку і творчых магчымасцяў калектыву.
Хор ветэранаў працы вядзе вялікую канцэрную дзейнасць: выступае на прадпрыемствах раёна, ва ўстановах культуры і адукацыі. Калектыў - пастаянны ўдзельнік раённага і абласнога агляду мастацкай творчасці ветэранаў працы “Не старэюць душой ветэраны”.
Калектыў неаднаразова ўзнагароджваўся граматамі і дыпломамі за ўклад у развіццё мастацкай самадзейнасці.
Дасягненні і узнагароды:
2023 год - абласны фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны” (г.Іўе), дыплом за ўдзел;
2024 год- конкурс народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Серебряный возраст” (г.Астравец), дыплом I ступені;
2024 год - абласны фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны” (г.Іўе), дыплом за ўдзел;
2025 год - конкурс народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Серебряный возраст” (г.Астравец), дыплом I ступені;
2025 год – абласны фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны” (г.Іўе), дыплом за ўдзел;
2026 год- конкурс народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Серебряный возраст” (г.Астравец), дыплом I ступені.
- Администратор
Народны драматычны тэатр быў створаны ў 1981 годзе на базе тэатральнага гуртка дома культуры г.п. Астравец, які ў 1978 годзе заснавала Галіна Канстанцінаўна Аксютчык. З яе іменем звязана вялікае, яркае, творчае станаўленне жыцця тэатра. Менавіта Г. К. Аксотчык была ініцыятарам стварэння аматарскага тэатральнага калектыву, яго першым кіраўніком і рэжысёрам.
- Администратор
У рэпертуар калектыва народнага ансамбля песні “Рэха Астраўца” ўваходзяць творы беларускіх і польскіх аўтараў, беларускія, польскія, рускія, літоўскія народныя песні. З улікам тэматычныга накірунку і творчых магчымасцяў калектыву, рэпертуарны спіс пастаянна абнаўляецца. Кожнае выступленне народнага ансамбля адрозніваецца навізной, разнастайнасцю рэпертуарнага матэрыялу, адточанасцю рухаў і прыгожым спевам яго ўдзельнікаў.
Народны ансамбль песні «Рэха Астраўца» сваёй творчасцю і актыўнай канцэртнай дзейнасцю папулярызуе песенную творчасць сярод шырокіх слаёў насельніцтва.
Калектыў шмат гастралюе і выступае на мерапрыемствах рознага ўзроўню.
Дасягненні і ўзнагароды:
2023 год- абласны адкрыты фестываль народнай творчасці “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў” (шлюз Дамброўка, Гродзенскі раён.), дыплом за ўдзел;
2024 год- XIV рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур (г.Гродна), дыплом за ўдзел;
2024 год – фестываль “Диалог наций”, (аг. Рымдзюны), падзячны ліст;
2024 год – адкрыты дыстацыйны фестываль – конкурс “Зажигаем
звёзды”, (Астравец);
2025 год – абласны тур XV рэспубліканскага фестывалю нацыянальных
культур (г.Ліда).
