Народны хор ветэранаў быў створаны ў 2001 годзе, ганаровае званне “народны” атрымаў у 2005 годзе. З пачатку існавання калектыву да 2006 года яго дзейнасцю кіраваў  Генрык Адольфавіч Стаціна. З канца 2006 года па 2024 год мастацкім кіраўніком з’яўлялася Данута Адольфаўна Папеня. Акампаніятарам на працягу доўгага часу быў Аляксандр Аркадз’евіч Якіменка.  З 2025 года народным хорам кіруе Ядзевіч Анастасія Рамуальдаўна, акампаніятар- Карпец Васіль Антонавіч.

         На дадзены момант у калектыве налічваецца 20 удзельнікаў. Гэта людзі пенсіённага ўзросту, ветэраны працы. Анастасія Рамуальдаўна шмат увагі надае стварэнню ўмоў для развіцця творчай дзейнасці, павышэнню выканальніцкага майстэрства і сцэнічнай культуры калектыву. Шмат увагі надаецца індывідуальным і групавым заняткам. Творчы  падыход да падбору рэпертуара, прафесійная работа з калектывам, асабістая патрабавальнасць і адказнасць дапамагаюць кіраўніку дабівацца ад удзельнікаў якаснага выканання харавых партый.

         У рэпертуар калектыву ўваходзяць аўтарскія творы беларускіх і рускіх кампазітараў, самадзейных аўтараў, беларускія і польскія народныя песні, песні ваенных гадоў. Рэпертуарны спіс заўсёды абнаўляецца з улікам тэматычнага накірунку і творчых магчымасцяў калектыву.

         Хор ветэранаў працы вядзе вялікую канцэрную дзейнасць: выступае на прадпрыемствах раёна, ва ўстановах культуры і адукацыі. Калектыў - пастаянны ўдзельнік раённага і абласнога агляду мастацкай творчасці ветэранаў  працы “Не старэюць душой ветэраны”.

         Калектыў неаднаразова ўзнагароджваўся граматамі і дыпломамі за ўклад у развіццё мастацкай самадзейнасці.

Дасягненні і узнагароды:

2023 год - абласны фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны” (г.Іўе), дыплом за ўдзел;

2024 год-  конкурс народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Серебряный возраст” (г.Астравец), дыплом I ступені;

2024 год - абласны фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны” (г.Іўе),  дыплом за ўдзел;

2025 год - конкурс народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Серебряный возраст” (г.Астравец), дыплом I ступені;

2025 год – абласны фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны” (г.Іўе), дыплом за ўдзел;

2026 год-  конкурс народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Серебряный возраст” (г.Астравец),  дыплом I ступені.

Государственное учреждение культуры «Островецкий районный Центр культуры и народного творчества»

Адрес: 231202, г. Островец, пр-т Энергетиков, 2

Тел.: +375(1591) 7-01-89

e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.


Оценить качество оказанных услуг

TPL_BACKTOTOP