- Администратор





🎊У рамках Тыдня традыцыйнай культуры “Ад даўніны да нашых дзён” у філіяле “Альхоўскі сельскі клуб” прайшла танцавальна-гульневая праграма "Танцуем па-даўнейшаму"💃🕺
Для таго каб пазнаёміцца з новай гульнёй ці танцам неабходна было паразважаць і разгадаць рэбус🧩.Адказ і быў назвай музычнай 🎶забавы. У такім дынамічным рытме прайшла гэта танцавальная імпрэза.
Дзеці 👧👦 не толькі ладзілі зносіны на беларускай мове, але і атрымалі ў скарб цэлы мех народных гульняў і танцаў!!!
Захаваем традыцыі разам🤝!
#культураАльхоўка
#культураАстравеччыны
#культураГродзеншчыны
#тыдзеньтрадыцыйнайкультуры
#захоўваемтрадыцыіразам
- Администратор




🕰 Ад даўніны да нашых дзён: жывая гісторыя ў Рытані!
Ці хацелі б вы пачуць, як шуміць калаўрот? Патрымаць у руках рэчы, якім не адзін дзясятак гадоў⌛️? Даведацца, як нашы продкі гладзілі бялізну без праса і захоўлі малако 🥛без халадзільніка?
У філіяле «Рытанскі сельскі клуб» у рамках Тыдня традыцыйнай культуры «Ад даўніны да нашых дзён» адкрылася выстава ✨✨✨«Экспазіцыя часу: ад продкаў да нас» ✨✨✨
🔹 Тут можна не толькі паглядзець на старажытныя рэчы, але і патрымаць іх у руках.
🔹 Разам з вядучым дзеці і дарослыя даведаюцца, што і навошта рабілі нашы бабулі і дзядулі.
🔹 Кожны экспанат ажывае: пра яго расказваюць гісторыю, паказваюць, як ім карыстацца.
Гэта не музей з таблічкай «Не чапаць»🚫. Гэта жывое спатканне з мінулым, якое натхняе і вучыць цаніць тое, што маем сёння🌼.
Прыходзіце — будзем пазнаваць мінулае разам🙌! Бо без мінулага няма будучыні. 🌾
#АдДаўніныДаНашыхДзён #ТыдзеньТрадыцыйнайКультуры #РытанскіСельскіКлуб #ЭкспазіцыяЧасу #ЖываяГісторыя #КультураАстравеччыны #КультураБеларусі
- Администратор



✨✨✨У рамках Тыдня традыцыйнай культуры “Ад даўніны да нашых дзён” у філіяле “Міхалішкаўскі сельскі клуб”🏠 прайшоў майстар-клас па стварэнні галоўнага сімвала Беларусі — Бусла.
Удзельнікі адраджалі сімволіку аховы🗝 дома і дастатку💳, даведаліся, чаму продкі лічылі бусла абярэгам, і зрабілі ✂️ўласную ляльку-бусліка.
Захаваем традыцыі разам!✨
#культураМіхалішкі
#культураАстравеччыны
#культураТродзеншчыны
#тыдзеньтрадыцыйнайкультуры
#захоўваемтрадыцыіразам
- Администратор









Тыдзень традыцыйнай культуры
"Ад даўніны да нашых дзён".
У філіяле "Кемелішкоўскі сельскі клуб" Астравецкага раёна разгарнулася сапраўднае цудоўнае відовішча – вясельны абрад "У сваты"!👰♀️🤵
І вы не паверыце, але сапраўды адчуваеш сябе часткай гэтай старадаўняй гісторыі, назіраючы за тым, як спрадвеку нашы продкі ладзілі свае самыя шчаслівыя дні. ☀️
Няма нічога больш кранальнага і жыццёвага, чым адчуць пульс часу, ❤️які перадаецца праз усмешкі, спевы і традыцыйныя жарты! ☺️🎶
Гэты абрад – не проста рэканструкцыя мінулага, гэта жывы скарб, які дазваляе нам адчуць свае карані, павесяліцца ад душы і, 💃🕺 галоўнае, зразумець, што шчырыя эмоцыі і добрае слова заўсёды былі і застаюцца галоўнымі сакрэтамі шчаслівага жыцця. 🖼️👩❤️💋👨💐
#культураКемелішкі
#культураАстравеччыны
#культураГродзеншчыны
#культураБеларусі
#абрад_у_сваты2026
#тыдзеньтрадыцыйнайкультуры