🕰 Ад даўніны да нашых дзён: жывая гісторыя ў Рытані!

Ці хацелі б вы пачуць, як шуміць калаўрот? Патрымаць у руках рэчы, якім не адзін дзясятак гадоў⌛️? Даведацца, як нашы продкі гладзілі бялізну без праса і захоўлі малако 🥛без халадзільніка?

У філіяле «Рытанскі сельскі клуб» у рамках Тыдня традыцыйнай культуры «Ад даўніны да нашых дзён» адкрылася  выстава ✨✨✨«Экспазіцыя часу: ад продкаў да нас» ✨✨✨

🔹 Тут можна не толькі паглядзець на старажытныя рэчы, але і патрымаць іх у руках.
🔹 Разам з вядучым дзеці і дарослыя даведаюцца, што і навошта рабілі нашы бабулі і дзядулі.
🔹 Кожны экспанат ажывае: пра яго расказваюць гісторыю, паказваюць, як ім карыстацца.

Гэта не музей з таблічкай «Не чапаць»🚫. Гэта жывое спатканне з мінулым, якое натхняе і вучыць цаніць тое, што маем сёння🌼.

Прыходзіце — будзем пазнаваць мінулае разам🙌! Бо без мінулага няма будучыні. 🌾

#АдДаўніныДаНашыхДзён #ТыдзеньТрадыцыйнайКультуры #РытанскіСельскіКлуб #ЭкспазіцыяЧасу #ЖываяГісторыя #КультураАстравеччыны  #КультураБеларусі

Государственное учреждение культуры «Островецкий районный Центр культуры и народного творчества»

Адрес: 231202, г. Островец, пр-т Энергетиков, 2

Тел.: +375(1591) 7-01-89

e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.


Оценить качество оказанных услуг

TPL_BACKTOTOP