



✨ Культура і быт Гервяцкага краю ✨🔸 Сёння вучні дзяржаўных устаноў адукацыі "Варнянская сярэдняя школа" і "Варонская пачатковая школа" наведалі музейныя пакоі філіяла "Рымдзюнскі сельскі клуб-бібліятэка" дзяржаўнай установы "Астравецкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці".
🔸 Госці атрымалі выдатную магчымасць дакрануцца да культуры Гервяцкага краю: гісторыя і лёс мясцовых жыхароў, іх побыт, норавы, звычаі, светапогляд... Таксама наведвальнікі бліжэй пазнаёміліся з гісторыяй народнага фальклорна-этнаграфічнага калектыву "Жыльвіціс" 🪗
🇧🇾 У беларускіх шматнацыянальных краяёў шмат агульнага, але адначасова кожны з іх вылучаецца сваёй самабытнасцю❣️
#АстравецкіРЦКіНТ #ДзеньРоднагаСвайго #ДеньРодногоСвоего
#КожнаяПятніцаРоднаеСваё #культураОстроветчины #культураГродненщины
