







✨ КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ ✨
Спецыялісты “Кемелішкоўскага сельскага клуба” правялі этнаграфічную экспедыцыю ў вёску Стрыпуны Астравецкага раёна.
Цікавасць выклікала майстэрства мясцовай жыхаркі Наталлі Аляксандраўны Пляўга, якой у кастрычніку споўнілася 80 год. Нягледзячы на ўзрост, яна актыўна практыкуе народнае мастацтва.🧶
“Бабуля вышывала пруткамі, штучкамі — рэдкая тэхніка, што патрабуе цярплівасці і ўмення,” — адзначаюць спецыялісты клуба. Свае шэдэўры майстрыха стварала на простынях, абрусах, навалачках, фіранках. Яна таксама вяжа кручком і вышывае карціны.🪡
Упрыгожаннем сустрэчы стаў падарунак: Наталля Аляксандраўна перадала клубу спадчыннае ільное плацце, вытканае яе цёткай.👗 Гэта твор народнага мастацтва, які захоўвацьмуць як прыклад майстэрства мінулых пакаленняў.
👥Гэтая сустрэча стала не толькі магчымасцю дакументаваць і захаваць каштоўныя веды пра народныя рамёствы, але і нагодай для натхнення.
#культураКемелішкі #культураАстравеччыны
#культураГродненшчыны
#нашаСпадчына