,

«Дзеўкі, трымайце вароты — жаніх едзе!» 🤵‍♂️: Гудагай гудзеў як на сапраўдным вяселлі!💍

Аддзел нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва і спецыялісты Астравецкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці🚐 ў межах абласнога праекта завіталі ў мястэчка Гудагай🏠 з адмысловым святам — паказалі традыцыйны народны абрад «Выкуп маладой» 👰‍♀️.

Тут было ўсё, чым славіцца наша зямля🇧🇾: і задорны сват з вострым языком📜, і хітрыя сяброўкі, якія не пускалі жаніха без выпрабаванняў🔐, і смех суседзяў на лаўках, і шчымлівы бацькоўскі наказ на кажуху воўнай уверх🌾 — на багацце ды лад у хаце☀️.

Гудагайскія гледачы не проста назіралі👀, а сталі паўнапраўнымі гасцямі вяселля🕊: падказвалі маладому, спявалі🎶разам з намі і шчыра пляскалі ў далоні👏.

Мы вельмі ўдзячны за цеплыню сэрцаў, шчырую падтрымку і гасціннасць нашых землякоў! Традыцыі продкаў жывуць там, дзе іх памятаюць і шануюць! ❤️



#АвтоклубВаколіца
#культураОстроветчины
#ВыкупМаладой
#КультураГродненщины
#МаршрутПостроен

Государственное учреждение культуры «Островецкий районный Центр культуры и народного творчества»

Адрес: 231202, г. Островец, пр-т Энергетиков, 2

Тел.: +375(1591) 7-01-89

e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.


Оценить качество оказанных услуг

TPL_BACKTOTOP