



✨ У рамках акцыі «Кожная пятніца — роднае, сваё!» прайшло сапраўднае падарожжа ў свет беларускай культуры🌾 ў Варонскім сельскім клубе! ✨
Дзеці 👧👦пазнаёміліся з творамі выдатных беларускіх пісьменнікаў📜, паглыбіліся ў гісторыю і даведаліся, як жылі нашы продкі🇧🇾: даследавалі традыцыйны быт мінулых пакаленняў, разглядалі старажытныя рэчы і ўяўлялі штодзённае жыццё таго часу. 📚🏺
Асаблівай удалай часткай дня стала творчая 🎨 сустрэча з кіраўніцай гуртка Кежун Ольгай Рышардоўнай — разам яны стварылі вобраз васілька, гэтага сапраўднага сімвала Беларусі. 🌸
Усё гэта адбылося на роднай мове — і менавіта так, праз творчасць і гісторыю, мы перадаём дзецям любоў да сваіх каранёў. ❤️🇧🇾
#КожнаяПятніцаРоднаеСваё #БеларускаяКультура #ТворчасцьДзяцей #ЛюблюБеларускуюМову
#КультураОстроветчины