Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 26.03.2024, 8/412961
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 7 сакавіка 2024 г. № 22
Аб вызначэнні пераліку капітальных пабудоў
(будынкаў, збудаванняў), іх частак
На падставе падпункта 1.9 пункта 1 і падпункта 4.1 пункта 4 артыкула 228,
падпункта 1.1 пункта 1 і падпункта 7.1 пункта 7 артыкула 239 Падатковага кодэкса
Рэспублікі Беларусь Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Вызначыць, што да капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), іх частак, якія
вызваляюцца ад падатку на нерухомасць, і капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў),
іх частак, зямельныя участкі (часткі зямельных участкаў) занятыя якімі вызваляюцца ад
зямельнага падатку, адносяцца наступныя нерухомыя матэрыяльныя гісторыкакультурныя каштоўнасці, уключаныя
ў раздзел 1 Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных
каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь:
помнікі архітэктуры з чацвёртым знакам шыфра гісторыка-культурнай
каштоўнасці – Г;
помнікі горадабудаўніцтва з чацвёртым знакам шыфра гісторыка-культурнай
каштоўнасці – Е.
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання
і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2024 г.
Міністр А.М.Маркевіч