✨Людзі. Падзеі. Факты ✨
У госці на беларускую кухню, што знаходзіцца ў музейным пакоі "Вытокі" філіяла "Альхоўскі сельскі клуб" запрасіла маленькіх жыхароў дзіцячага садка гаспадынька Міхалінка.
Рабяты завіхаліся ля печы, пазнаёміліся з адпаведнымі прыладамі працы і кулінарнымі шэдэўрамі нашых продкаў. Пагаварылі і пра іншыя справы, якімі займалася беларуская жанчына.
А затым разгадалі тэматычныя загадкі, пагулялі, ды "замясілі" смачныя дранікі🧑🍳
🤗 Калі на свеце нехта дзесьці
Умее добра працаваць,-
То ўмее ён і смачна з'есці
І - адпаведна - згатаваць!
Таму - дастойна, без эфекту
Прымай падзяку-пахвалу
І беларускаму палетку,
І беларускаму сталу!🫶🇧🇾
Ганна Уласік