"По пути творчества - к успеху!"✨

НАРОДНЫ ХОР ВЕТЭРАНАЎ ПРАЦЫ дзяржаўнай установы “Астравецкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці” быў створаны ў 2001 годзе. Ганаровае званне “Народны” атрымаў у 2005 годзе. На дадзены момант у калектыве налічваецца 22 удзельнікі - гэта людзі пенсійнага ўзросту, ветэраны працы. Удзельнікі калектыву ўсё з розным і цікавым лёсам, але хор аб'ядноўвае іх у адно цэлае. У рэпертуар калектыва ўваходзяць аўтарскія творы беларускіх і рускіх кампазітараў, самадзейных аўтараў, беларускія і польскія народныя песні, песні ваенных гадоў. Хор ветэранаў працы вядзе вялікую канцэртную дзейнасць: выступае на прадпрыемствах раёна, ва ўстановах культуры і адукацыі. Калектыў шматразова ўзнагароджваўся граматамі і дыпломамі за захаванне і развіццё аматарскай творчасці.
🤗 І 16 сакавика не стала выключэннем👏, чарговая грамата. Калектыў шчыра і з душой падзяліўся сваёй творчасцю з гледачамі на фестывалі “Не старэюць душой ветэраны” у г. Іўе

Государственное учреждение культуры «Островецкий районный Центр культуры и народного творчества»

Адрес: 231202, г. Островец, пр-т Энергетиков, 2

Тел.: +375(1591) 7-01-89

e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.


Оценить качество оказанных услуг

TPL_BACKTOTOP